Майстар-клас Святланы Калінкінай



На стаічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы прайшоў майстар-клас журналісткі Святланы Калінкінай, яна сустрэлася са слухачамі падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча.

Некаторыя кажуць: «Што вашыя тэхналогіі?.. Вось заўтра заблакуюць інтэрнэт – і ўсё, не будзе ніякага фэйсбука». Гэта, я вам скажу, не так проста, бо заблакаваць інтэрнэт – гэта адрэзаць нашы банкі ад сусветнай банкаўскай сістэмы. На гэта ніхто, канешне ж, не пойдзе. Могуць блакаваць сайты, нечыя персанальныя старонкі, але калі такіх людзей сотні, тысячы, то ніхто нічога заблакаваць не можа. У гэтым сэнсе, канешне, тэхналогіі на нашым баку.

На сталічнае сядзібе Таварыства беларускай мовы штотыдзень адбываюцца майстар-класы будучых выкладчыкаў універсітэта са слухачамі падрыхтоўчых курсаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара