Майстар-клас „За калядным сталом”
У Гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі прайшоў майстар-клас „За калядным сталом”. Як беларусы рыхтаваліся, што гатавалі, а таксама што гатуюць цяпер на „вялікую куццю” – гэтым падзяліліся ўдзельнікі. Некаторыя прынеслі асабіста згатаваныя стравы, а хтосьці гатаваў на месцы, у памяшканні парафіі.
– Перад Калядамі мы рыхтуем куццю, якая павінна быць з макам. Вось яго мы цяпер і расціраем. Гэты працэс даволі доўгі, працаёмкі.
– Куцця з пшаніцы. Для яе прыгатавання патрэбна пшанічная крупа. Яна сёння дэфіцыт, ледзь яе знайшла. Гэтая крупа смаргонскай вытворчасці, называецца «Магілёўская». Варыце пшанічную кашу. Пасля ў яе дадаюцца разынкі, курага, чарнасліў. Напрыканцы можна яшчэ арэхаў грэцкіх пацерці.
Галоўная задача перадкаляднага мерапрыемства – падзяліцца традыцыямі падрыхтоўкі стала на «вялікую куццю», а таксама набыць новыя рэцэпты, якія змяняюцца і адпавядаюць новым кулінарным патрабаванням.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара