Майстар-класы па самастойным вырабе антысептыкаў у Берасці
Рэвізію аптэк і майстар-класы па самастойным вырабе антысептыкаў робяць сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на Берасцейшчыне. Адпаведнае відэа і інфармацыя даступныя ў сацыяльных сетках і праз youtube.
Палітык Ігар Маслоўскі адзначыў, што пра сур’ёзныя праблемы ў сферы медыцыны пакуль казаць рана:
– На мой погляд, зараз сітуацыя такая, што медыкі ў цэлым кантралююць сітуацыю, і няма праблем з ложкамі для пацыентаў, у якіх пацверджаны COVID-19. Няма ніякіх негатыўных водгукаў, што не хапае месцаў, таму, на мой погляд, у гэтым сэнсе зараз усё добра, і тыя, хто знаходзяцца ў шпіталях, атрымоўваюць медычную дапамогу.
Берасцейскія сацыял-дэмакраты таксама публікуюць на даступных рэсурсах апошнія статыстычныя дадзеныя і робяць падагульненне штодня па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
