Свята ’’Багач’’ у Берасці
Майстар-класы па вырабу васковых свечак і прэзентацыя восеньскіх народных традыцый адбыліся ў Берасці.
Мерапрыемства прайшло ў рамках ініцыятывы ’’Зюзя club’’. Яно было прысвечана народнаму святу ’’Багач’’ – восеньскаму раўнадзенству.
[Not a valid template]
Адзін з галоўных арганізатараў сустрэчы Юры Сальнікаў адзначыў, што важна з дапамогаю такіх культурніцкіх мерапрыемстваў зацікавіць як мага большую колькасць людзей у беларускай аўтэнтыцы:
– Місія сустрэчы ў тым, каб паказаць, што традыцыі, якія зараз у вёсках захаваіся, можна адаптаваць да гарадскіх умоў, і таксама зацікавіць моладзь у мове, у культуры, у фальклоры беларускім, у аўтэнтычнасці нашай.
“Заўсёды прыемна на такіх мерапрыемствах бачыць новых людзей, якія дагэтуль не цікавіліся або цікавіліся не так актыўна беларускай культурай і традыцыямі”, – дадаў Юры Сальнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
