Макаева затрымалі за распаўсюд “Народнай Волі”



Лідара прадпрымальнікаў Алеся Макаева затрымалі і забралі ў апорны пункт міліцыі з асобнікамі легальнай газеты „Народная Воля”.

58B01D71-A819-48FA-B346-68F2B6D3765B_mw1024_s_n

У нумары было запрашэнне на Дзень Волі, кажа Алесь Макаеў:

– Затрымалі ў гандлёвым цэнтры “Ждановічы” за распаўсюд “Народнай Волі” сярод прадпрымальнікаў. Пратакола не складалі, адпусцілі. Зараз еду ў суд Цэнтральнага раёна, мяне будуць судзіць за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў.

Сёння ў Менску праходзяць суды над палітыкамі і актывістамі, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных акцыях прадпрымальнікаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org