Макарыя Малахоўскага выдалілі з базы Інтэрпола



Як паведаміў адвакат Макарыя Малахоўскага — Алесь Міхалевіч, яны атрымалі ліст з Генеральнага сакратарыяту Інтэрпола, які пацвярджае выдаленне звестак пра Макарыя з базы міжнароднага вышуку.

У верасні гэтага года Макарый Малахоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі польскай паліцыі па запыце пракуратуры Беларусі. На наступны дзень ён быў вызвалены з-пад варты, паколькі распачатая супраць яго крымінальная справа можа быць палітычна матываванай.