Махінацыі можна было спыніць адразу



У Магілёўскай вобласці затрымалі махінатараў па продажы і ўстаноўцы фільтраў для ачысткі вады, якія дзейнічалі на працягу года. Пра гэта паведаміла 20 ліпеня дзяржаўная газета «Савецкая Беларусія». Паслугу каля 100 рублёў новымі прапаноўвалі ў два і болей разы даражэй.

Але махінацыі з устаноўкай фільтраў для ачысткі вады ў Беларусі можна было спыніць яшчэ год таму ў Бярозаўскім раёне, гавораць грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша і дэпутат Першамайскага сельвыканкама і стараста вёскі Жычын Валер Білібуха:

Калі ў Кабаках паўстала пытанне няякаснай пітной вады на сходзе, дзе былі чыноўнікі з райвыканкама, быў участковы былі спецыялісты Бярохаўскага ЖКГ, мы уздымалі тое, што па Кабаках ходзяць махінатары і прапаноўваюць людзям усталяваць фільтры. Але неяк гэта ўлада прапусціла між вушэй, нібы так і павінна быць.

І прадстаўнікі ўлады, і ўчастковы мясцовы што сказалі? — Не, гэта ўсё нармальна, гэта там такія прадрымальнікі.

Паводле Анатоля Сахарушы, пад час устаноўкі фільтраў у вёсцы Кабакі ён падыходзіў да гэтых людзей, цікавіўся, хто яны, ці ёсць ліцэнзія, сертыфікат на фільтры. Адказалі, што пакажуць пад час устаноўкі яму фільтра.

Сход у вёсцы Малеч быў роўна год таму. І калі б праваахоўныя органы і ўлады аднесліся ўважліва да папярэджання актывістаў, то абманутых было б нашмат менш.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя