Махляры збіраюць грошы на „барацьбу з каронавірусам”



Злачынцы, пад выглядам дабрачынных арганізацый, рассылаюць грамадзянам SMS-паведамленні і лісты ў сеціве з нумарам рахунка, а таксама спрабуюць даведацца асабістыя дадзеныя банкаўскіх картак, – паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Грошы збіраюцца нібы на дапамогу хворым, медыкам і нават распрацоўку прышчэпкі супраць COVID-19.

„Давяраць варта буйным дабрачынным арганізацыям”, – раіць кіраўнік пінскага Цэнтра сацыяльных рашэнняў Уладзімір Гарох:

– Лепш звяртайцеся ў вялікія дабрачынныя і грамадскія арганізацыі – гэта „Чырвоны Крыж”, гэта дзяржаўная арганізацыя Тэрытарыяльны цэнтр рэгіянальнага абслугоўвання. Усе валанцёры, усе супрацоўнікі маюць спецыяльнае пасведчанне заверанае пячаткай і подпісам.

Уладзімір Гарох дадае, што перад любой адпраўкай ахвяраванняў трэба праверыць інфармацыю пра арганізацыю.

Беларускае Радыё Рацыя