Максім Барысевіч: Чальцы камісіяў спрабуюць пазбегнуць публічнасці
„Галасаванне паказала, што старшыні, як і чальцы ўчастковых выбарчых камісіяў больш за ўсё спрабуюць пазбегнуць публічнасці і агалошвання вынікаў для шырокай аўдыторыі”, – адзначае каардынатар назірання на Піншчыне Максім Барысевіч.
Паводле ягоных слоў, нервовая сітуацыя пачынаецца тады, калі назіральнікі спрабуюць сфатаграфаваць неабходныя дакументы:
– Нам у першую чаргу неабходна ажыццяўляць відэаздымку на ўчастку. Калі ёсць нейкае парушэнне, то яго неабходна зафіксаваць. Далей неабходна зрабіць фотаздымак пратакола. а пасля копію пратакола перадаць. Чальцы некаторых участковых выбарчых камісіяў кажуць, што фота і відэаздымка забаронена і неабходны спецыяльны дазвол – гэта не так.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Суразмоўца дадае, што Цэнтральная выбарчая камісія забараніла здымаць чальцоў камісіяў без іх згоды, але рабіць здымкі пратаколаў, як копіі, гэта не забаронена.
Беларускае Радыё Рацыя
