Максім Філіповіч выйшаў на волю пасля чарговых сутак



Гамяльчук Максім Філіповіч выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту за ўдзел у маршы недармаедаў у Пінску. Ля сценаў ізалятара яго чакалі паплечнікі і жонка.

Але міліцыянты вывезлі відэаблогера да будынка Аддзела ўнутраных спраў Савецкага раёна. Максім Філіповіч перакананы, што сутыкнуўся з палітычным пераследам.

Максім Філіповіч: – Гэта самы сапраўдны пераслед з боку ўлады, бо, відаць, я задужа шмат здымаю, задужа шмат паказваю. Гэта ўся сітуацыя нагадвае паветраны балонік, у сярэдзіне якога – праўда, а абалонка – хлусня. Ён, гэты балонік, ужо увесь дзіравы. Ён здзмухаецца і падае, бо праўда праз шматлікія дзірачкі выходзіць на паверхню. Адзна з гэтых дзірачак – гэта я. Калі заткнуць гэтую дзірачку пальцам, нічога не зменіцца. Праўда як выходзіла, так і будзе выходзіць. Вось і ўсё. Такіх як я ўсё больш і больш.

Максім Філіповіч з’яўляецца аўтарам некалькіх відэасюжэтаў супраць Дэкрэта №3. Некаторыя ягоныя ролікі набралі сотні тысячаў праглядаў. За ўдзел у маршах недармаедаў у Гомелі, Берасці, Пінску і Маладзечне яго чатыры  разы адпраўлялі за краты.

[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя