Максім Кавалёў: У краіне засталося мала моладзі



Пакуль не прыходзіцца чакаць абурэння сярод беларускага студэнцтва адносна меркаванага ўвядзення адпрацоўкі 7 гадоў на бясплатным навучанні і 5 гадоў на платным.

Але такія дзеянні з боку дзяржавы сведчаць пра тое, што ў краіне зараз засталося мала моладзі, распавёў сакратар юрыдычнай службы „Задзіночання беларускіх студэнтаў” Максім Кавалёў:

Вельмі гучна прагучала навіна пра тое, што могуць падоўжыць тэрміны адпрацоўкі для тых, хто навучаецца за кошт бюджэту. І таксама ўвесці абавязковую адпрацоўку для тых, хто навучаецца на платнай аснове. Скажам так, на мой погляд, нават для бюджэтнікаў адпрацоўка была не вельмі прававая рэч.

Максім Кавалёў дадаў, што таксама сярод беларускага студэнцтва не назіраецца пратэсных настрояў. Таму наўрад ці яны пакажуць адкрыта сваю пазіцыю нават на забарону выезду студэнтаў за мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя