Максім Хлябец і Раман Чмель зноў за кратамі



Берасцейскі абласны суд пакінуў у сіле ранейшыя рашэнні арыштаваць журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля на 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі 18 кастрычніка.

Журналісты асвятлялі акцыю пратэсту, былі абазначаныя і мелі пры сабе пасведчанні. Нягледзячы на гэта, іх трое сутак пратрымалі ў ізалятары часовага, а пасля прысудзілі да арыштаў.

Цікава, што пасля судоў журналістаў не арыштавалі, а далі магчымасць абскардзіць рашэнні. У сераду (Раману Чмялю) і сёння (Максіму Хлябцу) Берасцейскі абласны суд пакінуў арышт у сіле.

Рамана Чмяля затрымалі яшчэ ў будынку суда, а Максім Хлябец сёння сам прыехаў у ізалятар. Журналістам засталося “дасядзець” па 12 сутак.

Падтрымайце журналістаў, дасылайце ім лісты ў ізалятар: ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста, 224001, Брэст, Паўночны гарадок, 10.

baj.by