Максім Мархалюк абвешчаны ў міжнародны вышук
Зніклы ў Белавежскай пушчы 10-гадовы хлопчык абвешчаны ў міжнародны вышук, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.
Максім Мархалюк знік 16 верасня ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна. Ён пайшоў вечарам у Белавежскую пушчу, якая побач з домам, у грыбы і не вярнуўся. Амаль трохтыднёвыя пошукі былі беспаспяховыя. У пошуках бралі ўдзел тысячы добраахвотнікаў.
На 10-ы дзень СК пачаў крымінальную справу. На днях з’явілася інфармацыя, што Максіма бачылі ў Польшчы, але здагадка не пацвердзілася.
