Максім Знак і Марыя Калеснікава застануцца ў СІЗА яшчэ на два месяцы
Максім Знак і Марыя Калеснікава застануцца ў СІЗА яшчэ на два месяцы. Паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Сёння стала вядома, што Максіму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9, Марыі –да 8 траўня. Нагадаем, Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Яны прызнаныя палітычнымі вязнямі.
Падтрымлівайце Машу і Макса лістамі, расказвайце іх гісторыю родным і сябрам.
Беларускае Радыё Рацыя
