Максіма Вінярскага прызналі палітвязнем
Праваабаронцы прызналі палітвязням затрыманага напярэдадні каардынатара грамадскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага.
Гэта ўжо 221 палітвязень у Беларусі. Але па словах аднаго з кіраўнікоў праваабарончага цэнтра „Вясна” Валянціна Стэфановіча, гэта далёка не канчатковая лічба.
– Але гэта лічба не канчатковая, таму што справаў шмат, яны ідуць кожны дзень па 15-20 за дзень. Шмат хто асуджаны да абмежавання волі, але прысуды не ўступілі ў законную сілу, і людзі знаходзяцца на волі і не накіраваныя для адбыцця пакарання. Фармальна яны яшчэ не палітвязні, але як толькі яны туды адправяцца, яны таксама будуць прызнаныя палітзняволенымі.
Тады лічба палітзняволеных у Беларусі значна павялічыцца. Іх будзе больш чым 300 чалавек, – кажа Валянцін Стэфановіч.
Беларускае Радыё Рацыя
