Максу Каржу на 5 гадоў забаранілі ўезд ва Украіну
«У мяне для вас не вельмі добрая навіна: на дадзены момант мне часова забаронены ўезд ва Украіну. Прычыны не паведамілі. У афіцыйных спісах забароненых мяне няма, але ўсё ж ўезд закрыты. Вось такія справы. Але … Жыццё ў кайф без Кіева і іншых гарадоў дакладна не магчымае і тое, што мы з вамі яшчэ не раз разгайдаем, гэта справа часу! Так што не хвалюйцеся, тур пераносіцца, сітуацыя будзе вырашацца) P.S. На пазітыве!» — напісаў Макс Корж.
Артыст заявіў, што штамп аб забароне на ўезд ва Украіну яму паставілі ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» пры праходжанні пашпартнага кантролю. У сакавіку ў Макса Каржа быў запланаваны гастрольны тур па ўкраінскіх гарадах.
У ліпені мінулага года былі анансаваныя яго канцэрты ў Сімферопалі і Севастопалі, якія з’яўляюцца акупаванай ўкраінскай тэрыторыяй. На сайце спевака сцвярджаецца, што выступы не адбыліся, аднак у інтэрнэце выстаўленыя відэа з тых канцэртаў.
Спявак таксама пракаментаваў у Інстаграме свае канцэрты ў Сімферопалі і Севастопалі.
„Што тычыцца маіх выступаў у Севастопалі і Сімферопалі ў мінулым годзе, то яны сапраўды не мелі мэты нанясення шкоды якой-небудзь краіне, бо мы – хлопцы па-за палітыкай, выступаем ўсюды, ходзяць на нашы канцэрты такія ж апалітычныя хлопцы, і адзіная мэта, якую мы ставім сабе, – гэта адрыў і пазітыў. Ніякіх гучных заяў я дакладна не рабіў. Так што прычын для забароны не бачу. Усім прывітанне, не панікуем, усё вырашыцца”, – напісаў артыст.
Служба бяспекі Украіны патлумачыла, што «грамадзяніну Беларусі Максіму Каржу быў забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 5 гадоў».