Маладафронтаўцы ствараюць клуб «Ваяр»
Маладафронтаўцы ствараюць спартыўна-патрыятычны клуб «Ваяр». Інструктарамі будуць людзі з баявым досведам. На занятках будзе выкарыстоўвацца страйкбольная зброя і поўнагабарытныя мадэлі.
Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч адзначыў, што праца «Ваяра» скіраваная на дапрызыўную падрыхтоўку беларускай моладзі, выхаванне патрыятызму ды асабістай адказнасці ўдзельнікаў: “Мы – арганізацыя публічная, таму не будзем нічога хаваць. У Беларусі дзейнічаюць дзясяткі пракрамлёўскіх арганізацый, якія ажыццяўляюць вайсковую падрыхтоўку моладзі. У такіх умовах мы таксама мусім задумацца пра абарону сваёй Бацькаўшчыны ад агрэсіі звонку. Набраўшы добрую колькасць сяброў, мы паспрабуем афіцыйна зарэгістравацца».
Беларускае Радыё Рацыя
