Маладафронтаўцы супраць беларуска-расейскага графіці



Лідар арганізацыі „Малады фронт” Дзмітрый Дашкевіч і чацвёра яго паплечнікаў правялі акцыю пратэсту на адкрыцці ў Менску графіці, прысвечанага сяброўству Расеі і Беларусі. Каля 17-й гадзіны па менскім часе актывісты паспрабавалі прайсці на пляцоўку па вуліцы Магілёўскай. Аднак супрацоўнікі міліцыі ў цывільным перагарадзілі ім шлях.

mur

Пасля гэтага Дашкевіч звярнуўся да супрацоўнікаў міліцыі ў форме, каб яны дапамаглі яму „рэалізаваць канстытуцыйныя правы і паўдзельнічаць у мерапрыемстве”. Аднак міліцыянеры ніяк не адрэагавалі. Тады Дашкевіч і іншыя актывісты ўсталі на лесвіцы непадалёк ад пляцоўкі з графіці, дзе разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі „Маладога фронту” і транспаранты „Не саюзу з бандай”, „Саюз з агрэсарам — вайна”. Маладафронтаўцы некалькі разоў выгукнулі лозунгі „Расея — гэта вайна”, „Пуцін — гэта Гітлер”, „Камунізм пад трыбунал”.

Ckb7vWwWUAASzo9

Міліцыянеры склалі на ўдзельнікаў акцыі пратаколы. Як адзначае БелАПАН, акцыя маладафронтаўцаў выклікала негатыўную рэакцыю з боку ўдзельнікаў цырымоніі — у асноўным дзяцей і падлеткаў. Іх там знаходзіцца каля сотні, многія апранутыя ў курткі з сімволікай „Белай Русі”, БРСМ, разам з дарослымі, якія іх суправаджаюць, яны трымаюць сцягі Камуністычнай партыі Беларусі, БРСМ, сцягі Менска і Масквы.

01_graffitiНагадаем, гіганцкае графіці з хлопчыкам і дзяўчынкай, якія сімвалізуюць сяброўства Менска і Масквы, было нанесенае на фасадзе 12-павярховага жылога будынка на вуліцы Магілёўскай некалькі дзён таму.

Праз некаторы час актывісты сышлі з акцыі. Абышлося без затрыманняў.

Фота ПЦ „Вясна” і twitter.com