Маладэчна збіраюцца атачыць свінарнікамі
6 траўня ў Палачанскім сельскім выканкаме Маладэчанскага раёну адбыўся сход па абмеркаванні справаздачы па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе свінакомплекса на 100 тыс. галоў, які плануецца пабудаваць ля аграгарадка Палачаны і за 7 км. ад Маладэчна.
Раённыя ўлады зрабілі так, каб у сходзе змаглі паўдзельнічаць як мага менш чалавек – мала таго, што памяшканне не прыдатнае для вялікага сходу, дык яшчэ і ўсе першыя шэрагі занялі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, праектоўшчыкаў ды інвестараў. А большасць сяльчанаў стаяла ў фае на ўваходзе ў залу і практычна не чула выступоўцаў за трыбунай.
Тым не менш, пасаля рэпрэзентатыўнай часткі найбольш актыўныя мясцовыя жыхары, актывісты з горада і эколагі змаглі выказаць свае меркаванні. І гэтыя меркаванні былі не на карысць экалагічна небяспечнага аб’екта. Тым больш, што ў некалькіх кіламетрах ад Палачанаў ужо пачалі будаваць аналагічны свінарнік.
[Not a valid template]
Алесь Кшталтны
Фота аўтара