Маладой сям’і не даюць дазвол на рамонт жылля
Жыхарам дома па вуліцы Нёманскай, 32 Гародні не даюць магчымасці адрамантаваць сваё жыллё.
Тры гады, як пераехала маладая сям’я Герасімавых ў дом продкаў. Бабуля перад смерцю адпісала ў спадчыну палову старога дома, у якім цягам дзясяткаў гадоў не праводзіўся рамонт. Ужо тры гады спробы давесці стан будынку да ладу новым гаспадарам не ўдаюцца. Улады Гародні дазволу на рамонт не даюць. Кажа гаспадар Раман Герасімаў:
– У мяне ёсць адказ з гарвыканкаму, што мне не могуць даць дазвол ні на рэканструкцыю, ні на пабудову новага дома, бо ён ідзе на знос. Нашыя суседзі таксама спрабавалі нешто зрабіць, але марна. Зараз яны з’ехалі на здымную кватэру, бо тут жыць немагчыма. Яны плацяць 2,5 млн за кватэру плюс камуналка.
Згодна з перспектыўным планам развіцця Гародні, два дамы па вуліцы Нёманскай, сярод якіх – дом 32, падлягаюць зносу, паколькі знаходзяцца ў паркавай зоне. Але гэтая „перспектыва”, на думку гаспадароў, цягнецца ўжо амаль шэсьць дзясяткаў гадоў, а людзі тут па-ранейшаму застаюцца жыць. І жыць даводзіцца ў варунках, якія цяжка назваць сучаснымі.
Муры з гліны пазамінулага стагоддзя, якія рассыпаюцца ад часу.
Брусы дома літаральна рассыпаюцца.
[Not a valid template]
Суседзі з дома Нёманская 34, з’ехалі у здымнае жыллё. Яны таксама не атрымалі дазволу на рамонт.
Адзінае, чаго ўдалося дамагчыся – гэта пабудовы водаадводу, які не дае заліваць патокам вады хату з гары.
Хіба не патрабуе такі будынак капітальнага рамонту?
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара