“Малады Фронт” заяўляе пра знікненне свайго актывіста



“Малады фронт” заяўляе пра знікненне свайго актывіста 26-гадовага Аляксандра Латышава.

Падобную заяву змясціў таксама ў „Фэйсбуку” палітык Павел Севярынец. Ён піша, што Латышаў пяць дзён не выходзіць на сувязь, і выказвае здагадку, што малады чалавек арыштаваны. “Сябры кажуць, што ён дакладна не перасякаў мяжу, месяц таму яго дапытвалі супрацоўнікі КДБ, акрамя таго, маглі забраць і ў войска”, — напісаў Севярынец.

Паводле інфармацыі БелаПАН, Аляксандр Латышаў меў намер у пятніцу, 15 лістапада, перасекчы беларуска-ўкраінскую мяжу, пасля гэтага сувязі з ім не было.

У прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта паведамілі, што на беларуска-ўкраінскай мяжы такі чалавек не затрымліваўся.

Паводле слоў прыяцеля Латышава, малады чалавек трапляў пад восеньскі прызыў у войска, але “не вельмі хацеў служыць”. Але ў прэс-службе Міністэрства абароны кажуць, што Латышава ў войску няма.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belaruspartisan.by