„Маладыя дэмакраты” заклікаюць чыноўнікаў перасесці на Geely



Моладзевая структура АГП “Маладыя Дэмакраты” працягвае змаганне за тое, каб беларускія чыноўнікі пераселі на аўтамабілі, што выпускаюцца ў Беларусі – сумесныя беларуска-кітайскія Geely. Маладзёны ужо атрымалі вялікую колькасць адказаў з розных беларускіх інстанцый: Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў і Камітэту дзяржкантролю, якія яны лічаць адпіскамі. Маладзёны, каб дамагчыся справядлівасці, напісалі зварот да кіраўніка Дзяржкантролю.

Пра сітуацыю з ліставаннем распавядае кіраўнік „Маладых Дэмакратаў” Аляксандра Васілевіч:

– Такое адфутбольванне адказаў, яно не толькі парушае выказванні кіраўніка краіны пра тое, што нельга накіроўваць скаргі ці звароты ў тыя органы, на якія яны паступілі, але ж гэта таксама парушае 6-ю частку 10-га артыкула закона “Аб звароце грамадзян”.

Аляксандра Васілевіч змагаецца за тое, каб дзяржслужачыя пераселі на гэтыя аўтамабілі ўжо некалькі месяцаў і пакуль гэта толькі папяровая праца. Аднак дзяўчына спадзяецца ўсё ж дамагчыся свайго.

Бедарускае Радыё Рацыя