Маладзечанца з апошняй стадыяй раку будуць судзіць па 5 палітычных артыкулах
Жыхару Маладзечна з апошняй стадыяй раку выставілі канчатковыя абвінавачванні, паведамляюць праваабаронцы.

Паўла Кучынскага вінавацяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
абраза прадстаўніка ўлады;
пагроза ў дачыненні да суддзі;
абраза прэзідэнта Беларусі;
абраза суддзі або народнага засядальніка
і пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады.
Справу Кучынскага павінныя неўзабаве перадаць у суд. Маладзечанец мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя раку. Ужо два з паловай месяцы Паўла трымаюць у зняволенні. За кратамі яго стан здароўя пагоршыўся і пачаўся запаленчы працэс.
Беларускае Радыё Рацыя
