Малавядомыя старонкі Першай Сусветнай: “Невельская аперацыя”



На Піншчыне адкрываюць малавядомыя старонкі падзей Першай Сусветнай вайны на Палессі. Сто год таму фронт паступова набліжаўся да лініі Пінск-Баранавічы-Смаргонь-Браслаў. З 1915 па 1918 год тэрыторыя Беларусі аказалася ў эпіцэнтры вайсковых і палітычных падзей Еўропы.

На Піншчыне ўсё больш даведваюцца пра “Невельскую аперацыю”, якая адбылася ў вёсцы Невель. Для Нямеччыны гэта стала трагедыяй і ўжо ў часы Другой Сусветнай вайны нацысты адпомсцяць мясцовым жыхарам.

“У Невелі быў ліквідаваны цэлы нямецкі штаб”, – кажа навуковы супрацоўнік Музею Беларускага Палесся Кацярына Севярын:

– Захаваліся выданні 1930-х гадоў Таварыства краяўнаўцаў, у якіх апісана, хто з мясцовага насельніцтва дапамог у разгроме нямецкага штаба. Цару была дакладзена пра гэту аперацыю, вайскоўцы дзеючай расейскай арміі атрымалі шмат узнагарод.

Нямецкі штаб у Невелі ліквідавалі варварскім спосабам – дачакаўшыся ночы, рускія зарэзалі кайзераўскіх жаўнераў, частку спалілі. Дагэтуль у вёсцы захоўваецца руска-нямецкія гарнізонныя могілкі, якія знаходзяцца ў занядбаным стане.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота zapadrus.su