Маленькая Паліна застанецца з маці



Бацькоўскія правы для маленькай Паліны абараніла жыхарка Астраўца Вольга Перка праз калегію Гарадзенскага абласнога суда. На паседжанні цывільнай справы, дзе разглядаўся пратэст пракуратуры Астравецкага раёна, яе інтарэсы прадстаўляў мясцовы праваабаронца Іван Крук.

22 k 5068

Як кажа Іван Крук, падтрымаць маці калектыўным зваротам пагадзіліся 40 жыхароў Астраўца:

– Калектыўны зварот у падтрымку маці падпісалі больш як 40 чалавек. У Астраўцы і раёне пайшоў вялікі розгалас гэтай справы. І суд улічыў усе гэтыя нюансы і адказаў пракуратуры. Маладая дзяўчына ў дзяцінстве захварэла эпілепсіяй, але пасля нараджэння дзіцяці, яе здароўе палепшылася.

У жніўні мінулага года жыхарка Астраўца Вольга Перка была пазбаўлена бацькоўскага права ў дачынені сваёй дачкі Паліны з-за хваробы. Праз паўгода маці дамаглася вярнуць сваю дачку з дома дзіцяці.

IMG_5069

IMG_5070

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя,  Гародня

Фота аўтара