„Маленькі Прынц” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы па-беларуску



“Маленькі прынц” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы адзін з самых чытаных твораў сусветнай дзіцячай літаратуры. Днямі ў Менску адбыўся паказ аднайменнага французскага мультфільма дубляванага на беларускую мову.

Распавядае кіраўнік праекта Андрэй Кім “Беларускія ўікэнды”:

– Тры паказы сабралі поўныя залі, у нас быў поўны аншлаг, многія людзі не здолелі трапіць, многія проста не здолелі набыць квіткі. Таму мы проста вырашылі зрабіць дадатковы паказ, думалі рабіць адзін ці два, але каб ужо дакладна тыя людзі, якія хацелі, але не здолелі, яны прыйшлі. Тое, што зараз адбываецца, гэта амаль без рэкламы, мы не рэкламавалі асабліва дадатковы паказ, не рабілі нейкую дадатковую рэкламу, але ўсё роўна амаль поўная зала. Мы агучваем добрыя фільмы і мультфільмы на беларускую мову, паказваем іх адзін уікэнд кожнага месяца ў кінатэатры „Масква”.

Паралельна з кінапаказам адбывалася і прэзентацыя папяровага выдання кнігі. За некалькі дзён разышоўся ўвесь наклад. Выдаўцы тэрмінова рыхтуюць дадатковы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск