Малодшаму сяржанту ў Берасці прысудзілі 2,5 гады „хіміі” за дзедаўшчыну
20 жніўня судом Берасцейскага раёна разгледжаная крымінальная справа па абвінавачванні ваеннаслужачага, які праходзіць тэрміновую ваенную службу ў воінскім званні „малодшы сяржант”, ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 455 КК.
Як паведамляе прэс-служба Берасцейскага абласнога суда, абвінавачваны падчас праходжання тэрміновай ваеннай службы, „дэманструючы сваё грэблівае стаўленне да падначаленых вайскоўцаў, ужыў да іх насілле і здзек”: наносіў ваеннай дзягай удары тром пацярпелым, у выніку якіх ім былі нанесеныя пабоі.
Прыгаворам суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады, звязаным з насіллем, гэта значыць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 455 КК, на падставе якой яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на 2 гады 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці.
Ён таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем функцый прадстаўніка ўлады, на чатыры гады, пазбаўлены вайсковага звання „сяржант запасу” у адпаведнасці з артыкулам 60 КК.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку. БелаПАН