Малы памежны рух абмеркавалі на круглым стале ў Берасці
Працаваць з моладдзю, праводзіць больш адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі круглага стала на тэму малога памежнага руху ў Берасці. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі разам з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.
Адзін з галоўных каардынатараў кампаніі “За малы памежны рух” у Беларусі Зміцер Кухлей патлумачыў асноўныя мэты сустрэчы:
– Мы хацелі падчас гэтага круглага стала абмеркаваць магчымыя шляхі ўплыву грамадзянскай супольнасці на працэс рэалізацыі малога пемежнага руху з Польшчай, у тым ліку прыцягненне большай колькасці людзей, ініцыятываў і ўвагі да гэтага памежнага руху на Берасцейшчыне.
Зміцер Кухлей адзначыў, што актывісты ўжо правялі шэраг кампаній, у тым ліку распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы, выдавалі бюлетэнь пра малы памежны рух ды падавалі заўкі на пікеты.
На яго думку, на гэтым не варта спыняцца, а пераходзіць да новага этапу дыялогу з грамадствам і спробы размовы з прадстаўнікамі ўлады.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце