Малы памежны рух – інфармацыйная акцыя на памежжы



Актывісты альянсу „Грамадзянская Гарадзеншчына” супольна з моладзевым аб’яднанем „Дзедзіч” ладзяць у Гародні інфармацыйную кампанію па падтрымцы малога памежнага руху паміж Беларуссю і суседнімі краінамі Еўразвязу – Польшчай і Літвой. Акцыя праходзіць на тэрыторыі Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей.

maly_pamezny_ruch

На афішных тумбах горада над Нёманам з’явіліся плакаты з заклікам да гарадзенцаў паставіць подпісы за ўвядзенне малога памежнага руху, што па словах актывіста кампаніі „Грамадзянская Гарадзеншчына” Васіля Клімовіча дасць магчымасць жыхарам прыпамежных тэрыторый бесперашкодна выязджаць за мяжу:

– Шмат людзей, з якімі мы размаўляем, іх сваякі знаходзяцца, напрыклад, у Літве, Польшчы. Ездзім па рэгіёнах, размаўляем з людзьмі, тлумачым, распавядаем пра малы памежны рух. За памежны рух шмат людзей, людзі хочуць ездзіць за мяжу, хочуць спрасціць гэты працэс.

Пагадненне пра малы памежны рух паміж Беларуссю, Літвой і Польшчай было падпісана больш 5 гадоў таму. У той час, як Польшча і Літва даўно завяршылі ўсе неабходныя працэдуры, Беларусь блакуе ратыфікацыю пагаднення ў першую чаргу па палітычных прычынах. Кіраўніцтва краіны не хавае, што пакуль Польшча будзе займаць антыбеларускую пазіцыю, дамова застанецца толькі на паперы.

Беларускае Радыё Рацыя