Манастыр, у які на Вялікдзень ездзіў Лукашэнка, закрыты для наведвання



Мужчынскі манастыр у вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм, куды на Вялікдзень прыязджаў Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем, зачынены для наведвання. Медыкі з Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы кажуць, што там ёсць выпадкі заражэння каронавірусам.

Пра тое, што два чалавекі ў Лядзенскім манастыры заразіліся каронавірусам, а іх кантакты першага роўню – 55 чалавек – знаходзяцца на ізаляцыі, tut.by паведаміў чытач, які працуе ў сістэме аховы здароўя Смалявіцкага раёна.

– Хворых адправілі ў мясцовую амбулаторыю, а кантакты ў манастыры, – распавёў суразмоўца.

У Драчкоўскай амбулаторыі каментаваць інфармацыю пра тых, хто заразіўся, адмовіліся і папрасілі больш ім не тэлефанаваць, а звяртацца ў Цэнтральную раённую бальніцу.

Адзін з медыкаў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, які пажадаў застацца ананімным, пацвердзіў, што ў манастыры ёсць афіцыйна зарэгістраваныя выпадкі каронавіруса. З яго слоў, 54 жыхары Лядзенскага манастыра – манахі, паслушнікі і іншыя – з’яўляюцца кантактамі першага роўню і знаходзяцца на самаізаляцыі.

– Дакладней, павінны былі б знаходзіцца. Яны абсалютна не выконваюць правілы самаізаляцыі, сілкуюцца ў агульных сталовых, кантактуюць адзін з адным. Паводле маіх звестак, сярод жыхароў гэтага манастыра шмат хто захварэў, – 16 чалавек на гэты момант, – распавядае медык. – Некаторыя шпіталізаваны ў нас, некаторыя ў Менску, некаторыя ў манастыры засталіся.

Як кажа медработнік, першы станоўчы тэст на каранавірус, узяты ў жыхароў манастыра, у бальніцу прыйшоў 22 красавіка.

У Барысаўскай епархіі не пацвердзілі, што ў манастыры ёсць хворыя.

Фота: прэс-служба прэзідэнта