Маніторынг парушэння правоў студэнтаў прайшоў у Беларусі



Маніторынг парушэння правоў студэнтаў у шэрагу адукацыйных установаў прайшоў у Беларусі. Яго асноўныя вынікі – гэта забарона на выезд па-за межы Беларусі навучэнцаў універсітэтаў і прэферэнцыі для сябраў Беларускага Рэспубліканскага саюза моладзі.

– Ліст апытання ў межах маніторынгу быў падзелены на восем раздзелаў, у кожным з якіх былі выяўленыя масавыя парушэнні правоў студэнтаў, – адзначыла юрыст моладзевага грамадскага аб’яднання ’’Студэнцкай рады’’, адная з адказных за правядзенне маніторынгу Марына Штрахава:

– Гэта і праблемы з выездам студэнтаў за мяжу нават па афіцыйных праграмах, гэта і пытанні ўдзелу студэнтаў у студэнцкім самакіраванні – колькасць студэнтаў у Савеце ўніверсітэта, гэта праблемы, звязаныя з выяўленнем студэнтамі грамадзянскай актыўнасці і пакаранне ва ўніверсітэце за гэтую актыўнасць.

Маніторынг быў праведзены ў сувязі з магчымасцю падачы заяўкі Беларусі на ўступленне ў Балонскі працэс, што плануецца ў наступным годзе. Паралельна з тым афіцыйны маніторынг рыхтуе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Беларуская Радыё Рацыя