МАП даў год на ліквідацыю прымусовай працы



Тыдзень працавала ў Беларусі місія Міжнароднай арганізацыі працы.

Прадстаўнікі МАП сустракаліся з уладнымі структурамі і з прафсаюзнымі лідарамі. Сёння ў Менску адбудзецца Савет Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, на якім будуць агучаны вынікі гэтага візіту.

У Савеце прыме ўдзел і намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікола Шарах:

– Год назад адміністратыўны савет МАП даў Беларусі год на ліквідацыю прымусовай працы – гэта трэці дэкрэт, дэкрэт па прымусовай працы і па суботніках, розныя там іншыя рэчы. Штосьці Беларусь адмяніла, штосьці не адмяніла, выканала ці не выканала, але выніковага дакумента я пакуль не бачыў.

Міжнародная арганізацыя працы – спецыялізаваная ўстанова ААН, якая займаецца пытаннямі рэгулявання працоўных адносін. Удзельнікамі МАП з’яўляюцца 185 дзяржаў. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Жэневе.

Бедарускае Радыё Рацыя