Марат Гаравы: Так працавала гэтая фабрыка смерці



Гісторык і журналіст Марат Гаравы адкрыў Курапаты – фабрыку смерці НКВД – па-новаму.

Яго кніга “НКВД забіваў у Курапатах” – працяг звестак Зянона Пазняка пра тэрор супраць свайго народу, учынены НКВД у 30-40-я гады, кажа Марат Гаравы:

– Зянон Пазняк адкрыў Курапаты. Ён першаадкрывальнік. Яны даказалі, што НКВД забіваў. Даказалі. А мне трэба было працягнуць, паказаць – як гэта было, як працавала гэтая фабрыка смерці.

Па словах Марата Гаравога, не можа быць моцнай дзяржава, дзе выкасілі лепшых людзей – падмурак нацыі:

– І таму гэтая краіна, на першым крутым павароце – хлоп і няма. Таму што грунт вырубілі. А яны пачалі: вось гэтая Амерыка, там яшчэ нешта… Гэта смешна. Як можа існаваць дзяржава, калі яна грунт знішчыла свой.

Па дадзеных Зянона Пазняка, у Курапатах расстраляна ад 250 да 500 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя