Марфе Рабковай далі адну гадзіну спаткання з мужам
Праваабаронцы, палітычнай зняволенай Марфе Рабковай далі адну гадзіну спаткання з мужам. Вадзім Жаромскі распавёў “Белсату”, што Марфа стала вельмі худая, твар попельны. Спатканне прайшло праз шкло і дадатковую рашотку па трубцы тэлефона. Дзяўчына сядзіць з журналісткамі “Tutby” і “БелаПАН”, але пра сукамерніц і жыццё ў турме размаўляць забаронена. На шкле вісіць спіс забароненых тэм для размовы.
“Марфа пыталася ў мяне, ці сапраўды на волі так страшна, як ім бачыцца з СІЗА. У камеры толькі дзяржаўнае тэлебачанне. Людзі даведваюцца ў СІЗА нешта з лістоў, нешта праз адвакатаў, а нешта з прапаганды” – распавёў Вадзім.
Марфа Рабкова правяла за кратамі больш за год, за гэты час памерла яе бабуля ад каронавіруса, і бацька ад рака.