Марфе Рабковай пагражае да 20 гадоў турмы па надуманых абвінавачаннях
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой асудзіла прад’яўлеьне новых абвінавачанняў палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай. «Справа Марфы Рабковай наглядна паказвае жахі, з якімі ў наш час сутыкаюцца праваабаронцы і наогул грамадзянская супольнасць Беларусі, — заявіла Мары Стразэрс, дырэктарка Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі. Яна падкрэсліла, што Марфе Рабковай пагражае да 20 гадоў турмы паводле «відавочна неабгрунтаваных і палітычна матываваных абвінавачанняў, хоць яна толькі змагалася за выкананьне правоў чалавека ў сваёй краіне».
Мары Стразэрс заклікала беларускія ўлады «неадкладна і безумоўна вызваліць не толькі Марфу Рабкову, але і ўсіх затрыманых ейных калегаў з „Вясны“, а таксама іншых актывістаў, якіх працягваюць затрымліваць па ўсёй краіне».