Марш абураных беларусаў-2 пройдзе ў Менску 21 кастрычніка



Акцыя пачнецца ў суботу, 21 кастрычніка, а 14-а гадзіне на Кастрычніцкай плошчы пад дэвізам “Спыніць рабаванне народу”. Пра гэта заявіў у этэры БелСату сябра БНК Мікалай Статкевіч.

Арышт іншага сябра БНК, паэта Уладзімера Някляева на правядзенне акцыі не паўплывае, – зазначыў Статкевіч.

Як вядома, 15 верасня ў Савецкім раённым судзе Менску адбыўся адміністрацыйны працэс супраць Някляева. У суд яго даставілі людзі ў цывільным. Працэс вяла суддзя Марына Фёдарава. За ўдзел у акцыі супраць расейска-беларускіх вучэнняў яна прысудзіла Някляеву 7 сутак арышту.