Марш людзей з інваліднасцю ў Менску
У Менску прайшоў Марш людзей з інваліднасцю, паведамляе tut.by. Акцыя пачалася ля Чырвонага касцёла, куды людзі прыйшлі з кветкамі і плакатамі.
Падчас шэсця людзі скандавалі: „Ганьба!”.
На праспекце Незалежнасці прайшлі затрыманні. Прыехалі некалькі мікрааўтобусаў з сілавікамі. Па словах відавочцаў, яны забралі мінімум двух чалавек.
