Марш Незалежнасці ў Варшаве скончыўся беспарадкамі
На вуліцах Варшавы прайшоў Марш Незалежнасці. Ён павінен быў мець форму аўтамабільнага рэйду, аднак, у цэнтры Варшавы сабралася некалькі тысяч чалавек.
На трасе маршу адбыліся сутычкі паліцыі з групай хуліганаў. Ёсць затрыманыя і параненыя.
Сярод іншага ў бок афіцэраў паляцелі камяні і факелы. У адказ паліцыя ўжыла прымусовыя меры, уключаючы пярцовы аэразоль і ў некаторых выпадках гладкаствольную зброю.
Па маршруце Маршу Незалежнасці была падпалена кватэра. Кінутая хуліганамі ў бок будынка паходня разбіла шкло і правалілася ўнутр, выклікаўшы кароткачасовы пажар, перадае Польскае Радыё.
Сітуацыю ўзялі пад кантроль пажарныя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters