„Марш роўнасці” ў Кіеве



18 чэрвеня ў сталіцы Украіны прайшоў „Марш роўнасці”.

Як перадае карэспандэнт агенцтва „Інтэрфакс-Украіна„, калона, у якой было больш за 2 тысячы ўдзельнікаў, прайшла ў шчыльным суправаджэнні праваахоўнікаў ад вуліцы Уладзімірскай да плошчы Льва Талстога.

Падча шэсця некалькі разоў ўзнікалі дробныя канфлікты, якія праваахоўнікі адразу спынялі.

Па прыбыцці на плошчу Льва Талстога ўдзельнікі параду паступова разышліся. Абстаноўка на плошчы спакойная.

Медыкі, якія суправаджалі акцыю, паведамілі агенцтву, што да іх ніхто па дапамогу не звяртаўся.

Раней праваахоўнікі паведамлялі, што перад пачаткам параду канфіскавалі некалькі балончыкаў з фарбай і зялёнкай у асоб, якія мелі намер трапіць на мерапрыемства.

Паліцыя таксама пацвердзіла, што „Марш роўнасці” завяршыўся і „затрыманых за правапарушэнні падчас правядзення гэтага мерапрыемства няма”.

Разам з тым, як стала вядома агенцтву „Інтэрфакс-Украіна”, ужо пасля завяршэння маршу ў парку Шаўчэнкі, адкуль раней стартавала шэсце, былі затрыманыя шэсць чалавек, якія спрабавалі прарваць ачапленне праваахоўнікаў.

„Шэсць чалавек, якія спрабавалі прарваць кардон паліцыі, дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак, каб высветліць іх дадзеныя і даць прававую кваліфікацыю іх дзеянняў”, – паведамілі ў аддзеле камунікацыі паліцыі Кіева.

Фота 112.ua