Марш за незалежнасць у Гомелі



Марш у Гомелі працягваецца. Колькасць людзей павялічваецца.

Людзі спыняюцца на чырвонае святло.

Больш за дзесяць тысяч чалавек ідуць у калоне па цэнтральных вуліцах Гомеля. Пратэстоўцы скандуюць „Жыве Беларусь”, „Лукашэнка ў аўтазак”, „Гомель выходзь”.

Гомельскі аблвыканкам ахоўваюць людзі ў форме.

Калі пратэстоўцы праходзілі каля Гомельскага абласнога ўпраўлення МУС, то крычалі „Ганьба”, „Не забудзем, не прасцім”.

Марш працягваецца.

14.37  На афіцыйных мерапрыемствах людзей няма.

14.34 Пратэстоўцаў стала болей. Дзесьці больш за дзве тысячы.

У Гомелі пачалася акцыя пратэсту. Каля ўнівермага „Гомель” сабралася калона ў тысячу чалавек і рухаецца ў цэнтр горада.

Людзі скандуюць: „Гомель выходзь”. Машыны сігналяць у падтрымку.

Беларускае Радыё Рацыя