Марыі Тарасенка адмовілі ў 21 раёне Гомельскай вобласці



На Гомельшчыне раённыя суды адмаўляюць у правядзенні шэсцяў супраць “Дэкрэта аб садзеянні занятасці насельніцтва”. Заяўніца, жыхарка Гомеля Марыя Тарасенка, спрабуе абскардзіць забароны на масавыя мерапрыемствы ў 21-м раёне вобласці. Паводле прававога інспектара прафсаюза РЭП Леаніда Судаленкі, судовыя працэсы адносна забароны мірных шэсцяў па тэматыцы “дармаедскага дэкрэта” стануць гучным кейсам для Камітэта ААН па правах чалавека.

– 21 раён, прычым яшчэ чытыры з іх у горадзе. І вось ва ўсіх гэтых раёнах, уключаючы Навабеліцу, Савецкі, Чыгуначны, Цэнтральны раён Гомеля, Марыя Тарасенка замовіла гэтыя, у выглядзе вулічных шэсцяў, мірныя сходы. Па ўсіх атрымала адмову. І зараз яна звяртаецца ў суды са скаргамі. І вось ужо першыя суды ў Рэчыцы і Добрушы ўжо адбыліся, у Мазыры таксама адбыўся суд. І суды адмаўляюць, падтрымліваюць мясцовыя ўлады.

Гамяльчанка Марыя Тарасенка ініцыявала некалькі судовых пасяджэнняў пасля таго, як яе ўлады залічылі ў катэгорыю так званых “дармаедаў”. Актывістка намераная працягнуць увагу грамадства да праблемы людзей, якіх праз адсутнасць афіцыйнай працы прымушаюць плаціць за камунальныя паслугі па падвышаных тарыфах.

Беларускае Радыё Рацыя