Марына Адамовіч: Дакладна ў гэтым спісе не будзе Мікалая Статкевіча



Спісы на памілаванне прэзідэнту – хто у іх захацеў быў? Так тэлеграм-канал «пул першага» анансуе, што улады гатовыя апублікаваць спіс палітвязняў, якіх можа памілаваць Лукашэнка. Гэта адбудзецца на дзяржаўным тэлебачанні. У спісе на амністыю, складзеным «Круглым сталом дэмакратычных сіл», — 650 чалавек, раней пра гэта казаў Юрый Васкрасенскі. Менавіта ён пісаў палітвязням лісты, каб тыя прасілі памілавання. Дакладна ў гэтым спісе не будзе Мікалая Статкевіча, так кажа яго жонка Марына Адамовіч. 

– Мікалай пісаў зараз увогуле вельмі рэзка прапалі лісты ад людзей, якія пісалі яму заўсёды. Але сярод адзінкавых лістоў, якія да яго трапляюць, трапіў і таксама ліст з прапановай папрасіцца. Мікалай імгненна зразумеў, што па абязлічанаму звароту гэта яўная рассылка і выказаў меркаванне, што яна можа быць скіравана да ўсіх палітзняволенных. Напісаў, што адказваць на такое не лічыць вартым. 

А.С: … і уся інфармацыя. 

Па стане на 15 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 630 чалавек.