Марына Касінерава: Людзі вызваляюцца і сутыкаюцца з праблемамі
Матэрыяльная і псіхалагічная дапамога патрэбная палітвязням у Беларусі, якія зараз працягваюць выходзіць на волю. Шмат хто з іх шукае працу, патрабуе паправіць уласнае здароўе, распавяла прадстаўніца ініцыятывы Dessidentby Марына Касінерава:
– Усё больш людзей вызваляецца. На пачатку 2020 года, калі ўсіх затрымлівалі, то давалі не вельмі вялікія ў параўнанні з сённяшнім днём тэрміны. Гэта было 2-3,5 гады пазбаўлення волі. На жаль гэтыя людзі, цалкам адбыўшы свой тэрмін, выходзяць на волю і сутыкаюцца з такімі праблемамі, калі застаюцца ў Беларусі, то супрацоўнікі міліцыі спрабуюць іх кантраляваць.
Марына Касінерава дадала, што дапамагчы палітвязням можна як мінімум звярнуўшыся да праваабаронцаў ці наўпрост скантактаваўшыся з тымі, хто вызваліўся, праз сацыяльныя сеткі.
Беларускае Радыё Рацыя