Марына Касінерава: Нельга забываць пра палітвязняў
Нельга забываць пра палітвязняў, паколькі ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца рэпрэсіі.
Трэба заўсёды шукаць спосабы, каб падтрымаць тых, хто знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах, – распавяла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі Dissidentby Марына Касінерава:
– Важна падтрымліваць палітвязняў таму, што ў Беларусі ўсё яшчэ працягваюцца вельмі моцныя рэпрэсіі. З-за таго, што розныя падзеі навокал адбываюцца, ёсць вайна ва Украіне, ёсць экалагічныя катастрофы, якія здараюцца. Часам гэтая тэма, якая ў нас ужо з 2020 года, яна можа забывацца, як самімі беларусамі, якія пакінулі краіну, так і тымі людзьмі, хто раней больш цікавіўся падзеямі ў нашай краіне,
Па стану на 20 красавіка ў Беларусі налічвалася 1491 палітвязень. За апошнія месяцы гэтая лічба застаецца прыкладна на аднолькавым узроўні.
Беларускае Радыё Рацыя