Марына Ляшчэўская: Беларусам патрабна медыцынская і псіхалагічная дапамога



Беларусы, якія сталі ахвярамі АМАПу, патрабуюць не толькі медыцынскай, але і псіхалагічнай дапамогі, – лічыць госць радыё «Рацыя» псіхолаг Марына Ляшчэўская.

З псіхалагічнымі траўмамі беларускіх грамадзянаў, пацярпелых ад сілавікоў, многія псіхолагі гатовыя працаваць бясплатна. Атрымаць псіхалагічную дапамогу можна, звярнуўшыся ў групу «Психологическая помощь пострадавшим от насилия в Беларуси 2020» у Фэйсбуку альбо па тэлефоне ці з дапамогай Тэлеграм-бота.

Кажа Марына Ляшчэўская:

– У Беларусі цяпер вельмі добра наладжаная служба падтрымкі: псіхолагі, псіхатэрапеўты, якія як валанцёры дапамагаюць людзям. Такі своеасаблівы чат, куды могуць напісаць не толькі ахвяры, але і родныя гэтых ахвяраў.

Усе непасрэдныя ўдзельнікі гэтай вялікай траўмы, калі ласка, звяртайцеся, там вам дакладна дапамогуць, не пакінуць вас без падтрымкі.

Цалкам размову з псіхолагам Марынай Ляшчэўскай слухайце ў далучаным файле:

Усе каардынаты ды спасылкі на групу псіхалагічнай дапамогі можна знайсці на сайце радыё Рацыя.

Тэлефон гарачай лініі: +375256125240

Тэлеграм-бот @psiholog2020bot (рэгістрацыя магчымая пад псеўданімам)

Група ў Фэйсбуку

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя