Марыне Адамовіч вярнулі бандэроль да Статкевіча з пазнакай «адмова ад атрымання»



Марыне Адамовіч вярнулі медыцынскую бандэроль да Мікалая Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрымання».

Пра гэта жонка палітвязня напісала ў Facebook.

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 снежня 2021 яму быў абвешчаны прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — яму выпісалі не менш за 36 спагнанняў.

Крыніца: „Вясна”