Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за экстрэмізм



Сёння, 25 студзеня, Марыну і Вячаслава Касінеравых затрымалі пад пад’ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезлі спачатку у РАУС, а потым на суд.

Касінеравых судзілі ў судзе Маскоўскага раёна за экстрэмізм. Іх прызналі вінаватымі паводле артыкулу 17.11 КаАП — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і асудзілі да штрафу. Марыну Касінераву — да 40 базавых велічыняў, Вячаслава — да 50 базавых, паведаміла ў сваім  фэйсбуку   Марына.

novychas.by

Фота «Радыё Свабода»