Марыну Кастылянчанку засудзілі на 15 сутак
У Судзе Савецкага раёна 27 сакавіка адбыўся суд над журналісткай Марынай Кастылянчанкай, у кватэру да якой 25 сакавіка брутальна ўварвалася міліцыя.
Марыну забралі ў Савецкі РУУС, дзе склалі пратакол за “непадпарадкаванне законным патрабаванням” міліцыі (артыкул 23.4 КаАП).
Ужо ў РУУСе ўчастковы раптам “апазнаў” Марыну па здымку як удзельніцу “Марша недармаедаў”. На яе завялі яшчэ адзін пратакол – за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Суддзя Дзмітрый Жданок прызнаў віну Марыны па абодвух артыкулах, ён засудзіў яе да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак.
Беларускае Радыё Рацыя