Марыя Безнякова патрабуе неадкладнай дапамогі
Падапечнай арганізацыі ’’Сэрца – дзецям’’ у Берасці Марыі Безняковай тэрмінова патрэбная дапамога. Сябры аб’яднання збіраюць сродкі на рэабілітацыю дзяўчынкі ў Нямеччыне. Яна мае складаную форму дзіцячага цэрэбральнага параліча.
„У такіх сітуацыях сем’ям, што не баяцца заявіць пра свае праблемы, вельмі важная падтрымка з боку грамадства”, – адзначыла старшыня арганізацыі ’’Сэрца – дзецям’’ Алена Прыходзька:
– Калі стукаешся ў дзверы, то табе, зразумела, адчыняюць і дапамагаюць. Магчыма, гэта і наш пралік, што мы мала інфармацыі пра сябе даём і не так часта тармасім людзей.
У Беларусі няма магчымасці ў сферы медыцыны для годнай дапамогі Марыі Безняковай, таму яе сям’я вымушана ехаць на лячэнне па-за межы краіны. Больш інфармацыі пра тое, якую дапамогу можна аказаць хворым дзецям, можна знайсці на сайце http://heartchilds.by.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
attachments-blog.tut.by
