Марыя Фалалеева: Хочацца пачуць экалагічны парадак дня Беларусі перад выбарамі
Беларусь нароўні з іншымі краінамі на фоне пандэміі і зменаў клімату мае патрэбу ў экалагічнай стратэгіі развіцця.
Падчас менскай дыскусіі «Прырода настолькі ачысцілася» неабходнасць канкрэтных мераў абвесціла Марыя Фалалеева. Яна – старшыня цэнтральнага савета МГА «Экапраект», кандыдатка геаграфічных навук:
– Натуральна, вялікае пытанне, дзе ў ва ўсёй гэтай сітуацыі ўвогуле Беларусь, і якія меры будуць прымацца ў нас. На жаль, у Беларусі я мала бачу эканамічных дыскусіяў на гэту тэму, таму што клімат – гэта не толькі навакольнае асяроддзе, колькі гэта эканамічны і сацыяльны такі момант. Хацелася б, канешне, пачуць гэтага больш. Мы ўсе ведаем, што зараз у нас ідзе прэзідэнцкая кампанія, і хацелася б даведацца.
Беларусь мусіць распрацаваць свой кліматычны і экалагічны парадак дня, каб падтрымаць палітычны прэстыж і атрымаць новыя магчымасці для інвестыцыяў.
Беларускае Радыё Рацыя